Hollywood Undead

Hollywood Undead
Асноўная інфармацыя
Жанры рэп-рок[1] і ню-метал[2]
Краіны
Адкуль Лос-Анджэлес
Лэйблы A&M Octone Records[d], Polydor Records[d] і Universal Music Group
Склад
hollywoodundead.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Hollywood Undeadангл.: «Галівудская нечысць») — амерыканскі рок-гурт з Лос-Анджэлеса, заснаваны ў 2005 годзе. Творчасць калектыву грунтуецца на змешванні рок-музыкі з хіп-хопам і, адпаведна, у асноўным класіфікуецца як рэп-рок.

На дадзены момант гурт выпусціў восем студыйных альбомаў: Swan Songs (2008), American Tragedy (2011), Notes from the Underground (2013), Day of the Dead (2015), Five (2017), New Empire, Vol. 1 (2020), New Empire, Vol. 2 (2020), Hotel Kalifornia (2022), тры міні-альбомы: Swan Songs B-Sides EP, Swan Songs Rarities EP і PSALMS. А таксама зборнікі Desperate Measures (2009) і American Tragedy Redux (2011). Удзельнікі гурта на канцэртах і фотасесіях носяць маскі. Усяго было прададзена больш за 10 мільёнаў копій альбомаў гурта па ўсім свеце. У студзені 2013 года дэбютны альбом Swan Songs атрымаў плацінавую сертыфікацыю ад Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній[3].

  1. https://web.archive.org/web/20100901154805/http://new.music.yahoo.com/hollywood-undead/news/hollywood-undead-lives-vibrantly-on-alt-scene--62000659
  2. http://www.deadpress.co.uk/album-hollywood-undead-american-tragedy/
  3. We did it everyone! WeAreHU (англ.). Instagram. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 19 студзеня 2013.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search